Табою сагрэты, родная мова


21 лютага Крывошынская сельская бібліятэка расчыніла свае дзверы для ўсіх, хто шануе і любіць родную мову. У гэты дзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, тут прайшло мерапрыемства пад назвай «Табою сагрэты, родная мова», з мэтай папулярызацыі, любові і павагі да роднага слова.

Рабяты адгадвалі загадкі, перакладвалі з рускай на беларускую мову, складалі прымаўкі. У дапамогу вучням была прадстаўлена кніжная выстава «Чытаем на роднай мове».

Рабяты выйшлі з бібліятэкі з новым запалам да вывучэння і захавання нашай роднай мовы, гатовыя несці яе прыгажосць і багацце ў свет.

Святлана Мішкевіч, бібліятэкар
Крывошынскай сельскай бібліятэкі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий