20 лютага бібліятэкарам Востраўскай сельскай бібліятэкі была праведзена гадзіна роднай мовы “Далучыся да роднага слова” да Міжнароднага Дня роднай мовы.
У віктарыне прымалі ўдзел чытачы малодшага ўзросту. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, складалі з дадзеных бібліятэкарам слоў прыказкі, развучвалі скарагаворкі, выпраўлялі памылкі ў сказах, адгадвалі беларускія казкі.
Галіна Салавей,
бібліятэкар Востраўскай СБ