5 лютага 2025 года ў Ліпскай бібліятэцы да 105-годдзя з дня нараджэння А. І. Малевіча адбыўся ўрок памяці для дзяцей.
Аляксандр Іванавіч Малевіч удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы. Нарадзіўся 15 сакавіка 1920 г. у в. Ліпск Крывошынскага сельсавета Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
За час вайны Аляксандр Малевіч быў двойчы паранены і кантужаны. За праяўленыя мужнасць і адвагу ўзнагароджаны ордэнамі Славы І (30 чэрвеня 1945 г.), ІІ (5 красавіка 1945 г.) і ІІІ (20 сакавіка 1945 г.) ступеняў, Айчыннай вайны І ступені (11 сакавіка 1985 г.), медалямі «За боевые заслуги», «За освобождение Варшавы».
З 1980 г. Аляксандр Іванавіч знаходзіўся на заслужаным адпачынку, персанальны пенсіянер саюзнага значэння. 9 мая 1985 г. удзельнічаў у парадзе, прысвечаным 40-годдзю Вялікай Перамогі, на Чырвонай плошчы ў Маскве.
А. І. Малевіч памёр 29 мая 1994 г. На будынку Ліпскай сярэдняй школы ўсталявана мемарыяльная дошка, прысвечаная А. І. Малевічу. У гісторыка-краязнаўчым музеі Крывошынскай сярэдняй школы аформлены стэнд.
Кацярына Зянько,
загадчык Ліпскай сельскай бібліятэкі