З добрай восенню


Бібліятэчныя пасядзелкі “З добрай восенню” адбыліся 1 лістапада ў Падлескай сельскай бібліятэцы.

— Восень — гэта сыра?
Восень — гэта мокра?
Восень — гэта сумна?
Восень — гэта адзінока?


— Не, не і не.Так лічаць чытачы Падлескай бібліятэкі і выхаванцы бібліягуртка “Гарэзлікі”. Да іх у госці завіталі рабяты, якія падчас канікул прыехалі да бабуль і дзядуль з розных гарадоў нашай краіны. І час правялі разам весела сярод кніг і часопісаў за знаёмствамі, жартамі і абмеркаваннямі.

Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий