20 кастрычніка ў Падлескай сельскай бібліятэцы ў рамках Тыдня бацькоўскай любві адбылося чарговае пасяджэнне нядзельнай школы. Іерэй Уладзіслаў Прымшыц пагутарыў з рабятамі на тэму шлюбу і паводзін у хрысціянскай сям’і, пра таінства хрышчэння. Рабяты задавалі пытанні, адказы на якія бацюшка даваў з духоўнай літаратуры.
Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ