6 чэрвеня ў Востраўскай сельскай бібліятэцы для рабят з прышкольнага лагера “Сонейка” прайшла гістарычная вандроўка “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”. Мэтамі мерапрыемства было пашырыць веды дзяцей пра гістарычную спадчыну сваёй зямлі, выхаваць патрыятызм, пачуццё гонару і паважлівыя адносіны да Радзімы, прывіць павагу да сваіх продкаў і любоў да роднай зямлі. Бібліятэкар расказала пра падзеі, якія пакінулі след у лёсе Ляхавіцкага раёна і яго жыхароў, а таксама вёскі Востраў.
Галіна Салавей,
бібліятэкар Востраўскай СБ