7 мая на базе нядзельнай школы пры Падлескай сельскай бібліятэцы адбылася 1-я велікодная алімпіяда сярод выхаванцаў Падлескай, Дараўскай, Жарабковіцкай, Ураджайнінскай, Канюхоўскай, Дарава-Чыжскай, Навасёлкаўскай нядзельных школ. 24 удзельніка алімпіяды спаборнічалі ў пытаннях пра Уваскрасенне Хрыстова і сямейныя каштоўнасці, шлюб, сям’ю (актуальная тэма была абрана невыпадкова – 15 мая адзначаецца Дзень сям’і).
Прызёрам велікоднай алімпіяды стала Таццяна Барушка з Дараўскай нядзельнай школы. Лепшымі таксама сталі: Вікторыя Пазейчук (Жарабковічы) – дыплом 1 ступені; Аляксей Рамановіч (Падлессе) – дыплом 2 ступені; Меланія Буйкевіч (Жарабковічы) і Вікторыя Шпак (Дарава) – дыплом 3 ступені.
Мерапрыемства вельмі зблізіла дзяцей і дало магчымасць для новых знаёмстваў і зносін. Вопыт такіх мерапрыемстваў вельмі карысны. Дзеці аб’ядноўваюцца і абменьваюцца вопытам, разам вырашаюць розныя пытанні і навучаюцца добраму і вечнаму. Арганізатары алімпіяды іерэй Уладзіслаў Прымшыц, настаяцель храма Святога Духа (аг. Падлессе), іерэй Іаан Ніканчук, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца (в. Дарава), і іерэй Сергій Кузняцоў, настаяцель храма Ражства Іаана Прадцечы (в.Пранчакі) адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі выхаванцаў, падзякавалі за ўдзел і пажадалі ўсім далейшых поспехаў.
Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ