Больш за ўсе я бацькоўскаму краю адданы


Для чытачоў дзіцячай бібліятэкі 13 лютага была арганізавана краязнаўчая гадзіна «Больш за ўсе я бацькоўскаму краю адданы».

Разам з бібліятэкарам вучні адправіліся ў падарожжа па родным краі. Рабяты пазнаёміліся з гістарычным мінулым і культурнай спадчынай Ляхавіччыны. Разам успомнілі землякоў, у гонар якіх названы вуліцы роднага горада. Бібліятэкар прачытала мілагучныя вершы пра родны край.

Здейснілі экскурсію ў музейны пакой СШ №2, дзе рабятам расказалі пра цяжкую долю роднага краю ў гады вайны. Кожная вёска зямлі роднай аддала сваіх сыноў і дачок на барацьбу з самым жорсткім ворагам, які знішчыў мільёны людзей. Сярод гэтых вёсак была і Свяціца — адзін з самых аддаленых населеных пунктаў Ляхавіцкага раёна, якая стала сястрой Хатыні. Таксама разгледзелі розныя экспанаты ваеннага перыяду.

Рабяты падзяліліся сваімі ўражаннямі. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.

Наталія Сяргей, нам. дырэктара
ДУК «Ляхавіцкая РЦБС»

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий