12 студзеня ў краязнаўчы пакой «Беларуская хата» Падлескай сельскай бібліятэкі і ў госці да бібліягуртка «Гарэзлікі» завітаў клуб па інтарэсах «Наследие» Ляхавіцкай дзіцячай бібліятэкі.
Для рабят была праведзена інтэрактыўна-пазнавальная праграма, у ходзе якой яны задавалі шмат пытанняў пра экспанаты. Некаторыя ўвогуле не маглі згадаць і вельмі здзіўляліся, калі даведаліся аб іх прызначэнні.
«Гарэзлікі» – вучні 4–7 класаў Падлескай базавай школы – паказалі гасцям п’есу «Калядныя дзівосы» і невялічкі абрад «Шчодры вечар».
Усе рабяты атрымалі салодкія падарункі і кавалак каляднага пірага. Гарадскія дзеці шмат даведаліся пра звычаі і жыццё нашых продкаў.
Спадзяемся, цёплая і карысная сустрэча паміж гурткамі стала пачаткам цеснага супрацоўніцтва і сяброўства.
Ларыса Глеб, бібліятэкар
Падлескай сельскай бібліятэкі