Чарговая XI Калядная алімпіяда адбылася 2 студзеня 2024 года на базе Ураджайнінскай сельскай бібліятэкі. Сёлета дэманстравалі свае веды каля 30 рабят з 7 нядзельных школ: Дараўскай, Дарава-Чыжскай, Ураджайнінскай, Падлескай, Жарабковіцкай, а таксама школ прыходаў храма Святой Блажэннай Валянціны Мінскай і храма Святога Благавернага Аляксандра Неўскага г. Баранавічы.
Традыцыйна заданні алімпіяд складаюцца з адкрытых і закрытых пытанняў, крыжаванкі і напісання эсэ. Удзельнікі дэманстравалі свае веды Закона Божага і пісьмова разважалі аб сэнсе свята Раства. Галоўную ўзнагароду – кубак – у гэтым годзе атрымаў Аляксей Дыдышка, выхаванец Падлескай нядзельнай школы, а прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е месца – Паліна Пазейчук (Жарабковічы), 2-е – Таццяна Пакунова (Баранавічы), 3-е – Юліяна Цэбрук (Дарава). Пераможцай у намінацыі “Лепшае сачыненне” стаў Кірыл Каратай з Дараўскай нядзельнай школы. Памятныя прызы і падарункі атрымалі ўсе ўдзельнікі алімпіяды.
Таццяна Зелянко,
бібліятэкар Ураджайнінскай СБ