6 верасня праваслаўныя вернікі адзначаюць Дзень памяці прападобнапакутніка Серафіма Жыровіцкага. У храме Святога Духа ў аг. Падлессе прайшла служба, якую ўзначаліў Епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій. Ушанаваць памяць святога прыехалі шаноўныя госці з усёй акругі. Настаяцелі ўсіх храмаў раёна, члены Брацтва у гонар прападобнапакутніка Серафіма Жыровіцкага начале з благачынным айцом Георгіем наведалі падлескую царкву ў гэты дзень. Вучні Падлескай базавай школы традыцыйна таксама прыходзяць у храм. Выхаванцы бібліягуртка “Гарэзлікі” – лепшыя юныя чытачы Падлескай сельскай бібліятэкі – падрыхтавалі невялікую святочную праграму для прысутных. Пасля службы адбылося асвячэнне іконы Серафіму Жыровіцкаму ля месца, дзе калісьці ён жыў у Падлессі.
І мы паклонімся Святому.
Успомніць кожны чалавек,
Што ён ў Падлессі нарадзіўся,
З ім Ляхавіцкі край навек.
Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ