Гарэзлікі ізноў вандруюць


Справа - жыта, злева - лён,
Вельмі вока вабіць ён.
Сёння мы ляцім у Начу,
Вельмі хочам яе бачыць.
Хуткі наш веласіпед,
І няма ніякіх бед.
Вось тут і бібліятэка -
Для душы нашай аптэка.
Тут Чарноцкія жылі,
Парк свой мелі, дом вялі.
І музей у школе ёсць,
Ты ў ім - жаданы госць.

Яшчэ адно велападарожжа ўдзельнікаў бібліягуртка «Гарэзлікі», што дзейнічае пры Падлескай сельскай бібліятэцы, адбылося ў аграгарадок Нача 21 чэрвеня 2023 года. Паціху, з ветрыкам, рабяты ў першую чаргу наведалі Начаўскую сельскую бібліятэку. Гасцінна і радушна іх сустрэла бібліятэкар Тамара Сямёнаўна, пазнаёміла з гісторыяй вёскі, расказала пра знакамітых людзей Начы, а таксама распавяла легенду пра Начаўскі маёнтак. Рабяты з новымі ведамі адправіліся ў парк і да маёнтка, шукалі камяні, сонечны гадзіннік, назіралі за слімакамі і дзяліліся ўражаннямі.

Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий