4 мая бібліятэкар Начаўскай сельскай бібліятэкі для навучэнцаў Начаўскай СШ правяла агляд літаратуры «Яны змагаліся за Радзіму», прысвечаны Дню Перамогі. Дзецям расказалі аб трагедыі спаленых разам з жыхарамі беларускіх вёсках, аб жорсткасці і жахах вайны, прапанавалі літаратуру па тэме.
У гэты дзень бібліятэка сумесна с Начаўскай СШ, кіраўніцтвам Начаўскага сельскага савета і ААТ «Нача» прыняла ўдзел у мітынгу памяці «Была вайна» каля помніка загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Тамара Базыльчык,
бібліятэкар Начаўскай СБ