Беларуская хата


Экскурсіі ў музейны пакой «Беларуская хата» карыстаюцца папулярнасцю. Рабяты са школ раёна, карыстальнікі бібліятэкі, госці з іншых гарадоў і ваколіц любяць наведаць гэтае месца.

А на днях сюды завіталі самыя маленькія жыхары Падлесся — выхаванцы дзіцячага садка. Іхнюю зацікаўленасць не перадаць словамі. Яны і пралі, і ў ложку ляжалі, і працавалі, і з ліхтарамі хадзілі. Пра сваю спадчыну дзеткі шмат даведаліся.

А як цікава яны «чыталі» ў бібліятэцы! Не ведаючы літар, адкрыўшы кнігу, прагаворвалі казкі, якія ім чытаюць бацькі. Склалася ўражанне, нібы яны чытаюць услых і пра Калабка, і пра Чырвоную Шапачку, і пра воўка, і нават адзін хлопчык згадаў Васю Лайдачніка.

Ларыса Глеб, бібліятэкар
Падлескай сельскай бібліятэкі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий