Родная мова — Айчыны аснова


Да Міжнароднага дня роднай мовы дзіцячая бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу “Родная мова — Айчыны аснова”.

Супрацоўнікі бібліятэкі правялі агляд літаратуры, дзе чытачы змаглі пазнаёміцца з гісторыяй свята, даведаліся аб разнастайнасці розных моў свету,  разгледзелі немалаважную праблему засмечвання слоўнікавага запасу моладзі жаргоннымі словамі.

Успомнілі прыказкі, крылатыя выразы, праверылі свае веды беларускай мовы ў розных катэгорыях, прынялі ўдзел у конкурсах хуткамовак і загадак, адказалі на вясёлыя пытанні на кемлівасць.

Наталія Сяргей, намеснік дырэктара
ДУК «Ляхавіцкая РЦБС»

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий