Х Калядная алімпіяда


4 студзеня 2023 года на базе Ураджайнінскай сельскай бібліятэкі адбылася Х Калядная алімпіяда для дзяцей. У ёй прынялі ўдзел каля 30 рабят з 7 праваслаўных нядзельных школ Ляхавіцкага і Баранавіцкага раёнаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў спаборніцтва звярнулася Ларыса Мікалаеўна Юшкевіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ляхавіцкага райвыканкама. Яна павіншавала дзяцей з наступаючым святам і пажадала поспехаў у напісанні работ.

Гран-пры Х Каляднай алімпіяды 2023 года атрымала Пакунова Таццяна (прыход храма Святой Блажэннай Валянціны Мінскай, г.Баранавічы), 1-е месца ў Вікторыі Шпак (Дараўская нядзельная школа, Ляхавіцкі раён), 2-е месца – Аляксей Руманчук (Вяліка-Падлеская нядзельная школа, Ляхавіцкі раён), 3-е месца – Эмілія Якавенка (прыход храм Святога Благавернага Аляксандра Неўскага, г.Баранавічы). За лепшае сачыненне была ўзнагароджана Юліана Цябрук (Дараўская нядзельная школа, Ляхавіцкі раён).

Усе ўдзельнікі спаборніцтва атрымалі памятныя падарункі і салодкія пачастункі, а таксама прынялі ўдзел у навагоднім ранішніку “Ёлка-фэст”. У гэты цудоўны дзень Ураджайнінскай нядзельнай школе споўнілася 10 гадоў. Святар Дараўскай Свята-Троіцкай царквы Іаан Ніканчук ад ўсяго сэрца павіншаваў усіх прысутных з гэтай светлай датай і выказаў надзею на далейшае паспяховае супрацоўніцтва і прыемныя сустрэчы.

Таццяна Зелянко,
бібліятэкар Ураджайнінскай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий