Нядзельная школа на базе Падлескай сельскай бібліятэкі пачала сваю працу


Доўгачаканы першы занятак нядзельнай школы на базе Падлескай сельскай бібліятэкі адбыўся 4 снежня. Гэта і не дзіўна, таму што адным з асноўных напрамкаў дзейнасці бібліятэкі з’яўляецца духоўнае выхаванне. Сёлета з гэтай нагоды ў бібліятэцы арганізавалі духоўны куток «Жамчужыны духоўнай скарбніцы». Айцец Уладзіслаў на ўводным занятку расказаў пра Каляды і Калядны пост, а таксама абмеркаваў з рабятамі — вучнямі 3-9 класаў Падлескай базавай школы — план работы нядзельнай школы на будучае.

Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий