Два яблыкі на адной галінцы

15 чэрвеня ў Навасёлкаўскую сельскую бібліятэку завітаў прышкольны лагер «Ветразь». Дзеці прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечанам 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа «Два яблыкі на адной галінцы».

Спачатку рабяты праглядзелі відэафільм «Два яблыкі на адной галінцы», а затым адказалі на пытанні, слухалі песні на вершы Янкі Купалы, чыталі вершы пісьменнікаў на памяць. Самыя актыўныя атрымалі падарункі.

Алена Сідаровіч,
бібліятэкар Навасёлкаўскай сельскай бібліятэкі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий