Гучныя чытанні “Гэтая добрая, добрая казка” адбыліся 25 сакавіка ў Тухавіцкай сельскай бібліятэцы. Пасля прагляду міні-спектакля “В мире сказок Шарля Перро” дзіцячага ўзорнага тэатра “Равеснік” маленькіх артыстаў і іх гледачоў запрасілі наведаць бібліятэку і пазнаёміцца з выданнямі беларускіх народных казак, якія ёсць ў фондзе. Дзеці па чарзе пачыталі казку “Разумная дачка”, а потым прадэманстравалі эрудыцыю і разказалі беларускія казкі.
Тамара Кандратчык, бібліятэкар Тухавіцкай СБ