Тухавіцкая сельская бібліятэка сумесна з СДК і дзіцячым лагерам “Тухавічок” арганізавалі і правялі квэст-гульню ў якой перапуталіся павуцінай розныя гульні і віктарыны, пазнавальныя мерапрыемствы.
Удзельнічалі две каманды – каманда дзяўчынак “Буслік” і каманда хлопчыкаў “Зубры”.
Дзеці паспрабавалі свае сілы на 6 розных станцыях: змайстравалі макеты самалётаў — “Творчая майстэрня”, выявілі лепшага знаўца казак — “Цудоўны казачны мір” і знаўца экалогіі — на “Экалагічнай”, навучыліся аказваць першую медыцынскую дапамогу — “Доктар Айбаліт”, самага меткага стралка – “Меткі стралок” і інш.
У выніку сілы аказаліся роўнымі і перамагла дружба.
Т.У. Кандратчык, бібліятэкар
Тухавіцкай сельскай бібліятэкі