Квэст-гульня «Павуціна»

Тухавіцкая сельская бібліятэка сумесна з СДК і дзіцячым лагерам “Тухавічок” арганізавалі і правялі квэст-гульню ў якой перапуталіся павуцінай розныя гульні і віктарыны, пазнавальныя мерапрыемствы.

Удзельнічалі две каманды – каманда дзяўчынак “Буслік” і каманда хлопчыкаў “Зубры”.

Дзеці паспрабавалі свае сілы на 6 розных станцыях:  змайстравалі макеты самалётаў — “Творчая майстэрня”, выявілі лепшага знаўца казак  — “Цудоўны казачны мір” і знаўца экалогіі — на “Экалагічнай”,  навучыліся аказваць першую медыцынскую дапамогу — “Доктар Айбаліт”, самага меткага стралка – “Меткі стралок” і інш.

У выніку сілы аказаліся роўнымі і перамагла дружба.

Т.У. Кандратчык, бібліятэкар
Тухавіцкай сельскай бібліятэкі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий