Дзяцінству сонца падаруйце

15 чэрвеня ў Тухавіцкай сельскай бібліятэцы для рабят з дзіцячага лагера «Тухавічок» пры мясцовай школе прайшла гульнёва-пазнавальная праграма «Дзяцінству сонца падаруйце». Дзеці здзейснілі падарожжа ў краязнаўчы куток бібліятэкі, пазнаёміліся з экспанатамі «Экспазіцыі прадметаў побыту» мясцовага СДК, паўдзельнічалі ў казачна-чарадзейнай віктарыне. Галоўны прыз дастаўся Батвінка Ксені. Т.В. Кандратчык, бібліятэкар Тухавіцкай сельскай бібліятэкі Поделиться в социальных сетях: