Начаўская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на выставу-прагляд «Балючая памяць Беларусі».
Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС, гаварыла аб неабходнасці расказваць маладому пакаленню, якое ўжо не застала гэту трагедыю, аб тых падзеях і памылках мінулага, каб не паўтарыць іх у будучым, помніць аб людзях, якія цаной свайго здароўя і жыцця лакалізавалі аварыю.
Т.С. Базыльчык, бібліятэкар
Начаўскай сельскай бібліятэкі