Агляд літаратуры “Цудоўныя сябры дзяцей” адбыўся ў Падлескай сельскай бібліятэцы 03.04.2021 г. Рабят пазнаёмілі з папулярнай серыяй кніг “Маленький профессор”, якая разлічана на дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Кніжкі маюць сшыткавы фармат з 16 старонак. Кожная з іх добра ілюстравана і ў займальнай форме даступнай мовай адчыняе дзіцяці дзіўны свет Беларусі: знаёміць з цікавымі фактамі беларускай гісторыі, літаратуры, іншых навук, распавядае пра беларускія легенды, расказвае аб славутасцях нашых гарадоў і вёсак, асаблівасцях нацыянальнай кухні, пра знакамітых дзеячаў і многае іншае. Серыя заснавана ў 2011 годзе. У Падлескай бібліятэцы такія кнігі карыстаюцца вялікім попытам.
Бібліятэкар Падлескай СБ Ларыса Глеб