Прыгажосць прыроды зберагчы

Для сваіх чытачоў Начаўская сельская бібліятэка арганізавала адкрыты прагляд «Прыгажосць прыроды зберагчы».

Дзеці актыўна ўключыліся ў гутарку аб неабходнасці беражлівых адносін да дзікай прыроды і яе насельнікаў.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства паказалі свае выдатныя веды, адказалі на мноства пытанняў па самых разнастайных тэмах аховы прыроды і экалогіі.

Дадому чытачы вярнуліся з кнігамі і зарадам станоўчых эмоцый.

Базыльчык Т.С, бібліятэкар
Начаўскай сельскай бібліятэкі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий