Паэт з эпохі кніжных скарбаў

Дзіцячая бібліятэка запрасіла ўдзельнікаў клуба па інтарэсах “Хочу всё знать” на літаратурны партрэт “Паэт з эпохі кніжных скарбаў”.

Паседжанне клуба было прымеркавана да 55-годдзя з дня нараджэння Алеся Бадака: нашага земляка, празаіка, паэта-песенніка, аўтара твораў для дзяцей і падлеткаў, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, а таксама тэкстаў песень.

Бібліятэкар пазнаёміў чытачоў з біяграфіяй  і творчасцю пісьменніка, літаратурнымі творамі для дзяцей, цікавымі фактамі з жыцця, з кнігамі казачнага 12-томніка — «Дванаццаць месяцаў», складальнікам якіх выступае Алесь Бадак, а таксама з серыяй кніг “Усім пра ўсё”.

Піша ён для дзяцей  і пра дзяцей. І нездарма гавораць: “Калі чалавек не развітваецца з дзяцінствам, дык і сам надоўга застаецца маладым і чыстым душою”.

Сяргей Н.В., нам. дырэктара
па працы з дзецьмі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий