Русінавіцкая сельская бібліятэка запрасіла сваіх юных чытачоў у «Школу добрых чарадзеяў».
Мерапрыемства было прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Міхася Пазнякова.
Рабяты праслухалі аповяд бібліятэкара пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, пазнаёміліся з яго кнігамі, а потым з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў выгаворванні скарагаворак, чыталі гумарэскі.
Калядзіч І.Ф., бібліятэкар Русінавіцкай СБ