19 лістапада бібліятэкарам Востраўскай сельскай бібліятэкі была праведзена экалагічная гульня-віктарына “Падарожжа ў свет прыроды”.
У ёй прынялі ўдзел чытачы 2 – 4 класаў Востраўскай сярэдняй школы. Віктарына праходзіла ў два этапы.
Чытачам раздалі часопісы і кнігі аб прыродзе. У першым этапе ўдзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны, прымалі ўдзел у конкурсе загадак, а ў другім выбіралі найбольш спадабаўшыхся звяроў і птушак.
У ходзе мерапрыемства дзеці больш даведаліся пра прыроду роднага краю. Пераможцамі віктарыны сталі: Саванчук Іван і Набілаў Ілья.
Бібліятэкар Востраўскай
сельскай бібліятэкі, Т.У. Кандратчык