Падарожжа ў свет прыроды

19 лістапада бібліятэкарам Востраўскай сельскай бібліятэкі была праведзена   экалагічная гульня-віктарына “Падарожжа ў свет прыроды”. 

У ёй прынялі ўдзел чытачы  2 – 4 класаў Востраўскай сярэдняй школы.  Віктарына праходзіла ў два этапы.

Чытачам раздалі часопісы і кнігі аб прыродзе. У першым этапе ўдзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны, прымалі ўдзел у конкурсе загадак, а ў другім выбіралі найбольш спадабаўшыхся звяроў і птушак.  

У ходзе мерапрыемства дзеці больш даведаліся пра прыроду роднага краю. Пераможцамі віктарыны сталі: Саванчук Іван і  Набілаў Ілья.

Бібліятэкар Востраўскай
сельскай бібліятэкі, Т.У. Кандратчык

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий