Дванаццаць месяцаў

Дзіцячая бібліятэка арганізавала выставу-агляд новых кніг «Дванаццаць месяцаў». На паліцах дзіцячай бібліятэкі з’явіліся першыя 8 кніг.

 Укладальнікам кнігі выступае Алесь Бадак, а дызайнерам кнігі з’яўляецца Анастасія Капульцэвіч. 

Серыя кніг складаецца з дванаццаці кніг, у якія ўвайшлі знакамітыя казкі народаў свету, а таксама лепшыя творы беларускіх і замежных дзіцячых пісьменнікаў. 

Гэта кнігі,  які можна чытаць цэлы год — штодня па адной незвычайнай гісторыі. 

 Выкарыстаны кніжныя ілюстрацыі, створаныя ў розныя гады лепшымі беларускімі мастакамі. 

Многія з гэтых малюнкаў складаюць залаты фонд айчыннай кніжнай графікі.

Намеснік дырэктара
па працы з дзецьмі, Н.В. Сяргей

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий