12 кастрычніка дзіцячая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў гімназіі 6 «А» класа на турнір знаўцаў роднай мовы «Мая Брэстчына».
У гульнявой форме навучэнцы пашырылі свае веды аб Брэсцкай вобласці, глыбей даведаліся аб гісторыі беларускага народа, геаграфіі вобласці, яе прыродзе і культуры, успомнілі знакамітыя імены брэстчыны.
За кожны конкурс каманды атрымлівалі пэўную колькасць балаў.
Гульня была напоўнена запалам і духам спаборніцтва. Інтэлектуальны турнір парадаваў чытачоў.
Намеснік дырэктара
па працы з дзецьмі, Н.В. Сяргей