Шматграннасць паэтычнага свету


 Да юбілею беларускай паэткі Людмілы Рублеўскай ў дзіцячай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава «Шматграннасць паэтычнага свету».

Нарадзілася 5 ліпеня 1965 у сям’і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт» тэхнікам-архітэктарам. Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала загадчыкам аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыкам аддзела мовы ў газеце «Наша слова». З 1996 года працавала ў аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 2002 — рэдактарам аддзела літаратуры. З 2003 года працуе аглядальнікам аддзела культуры газеты «СБ Беларусь сегодня».

Творчасць Людмілы Рублеўскай шырока вядома — і як паэта, і як празаіка, драматурга, літаратуразнаўцы, журналіста і публіцыста. Яе творы перакладзены на многія замежныя мовы.

Яна таксама з’яўляецца аўтарам кніг для дзяцей. Яна напісала сваю знакамітую казку «Прыгоды мышаняці пік-пік» для сваіх дзяцей і аб сваіх дзецях.

Кніга складаецца з кароткіх казак (нібыта для чытання штодня перад сном), кожная з якіх пры патрэбе паддаецца пераробцы пад рэаліі іншай сям’і: дастаткова памяняць імёны, а ўсё астатняе здараецца ў кожным доме — пошукі каштанаў, паходы ў тэатр, дні нараджэння…

У звычайнай гарадской кватэры, у пакоі, які належыць маленькім Веранічцы і Максімку, жыве пад шафай тоўсценькая лянівая мышка. Гаспадары гэтай кватэры, Мама і Тата Веранічкі і Максімкі, — паэты. Мусіць, таму і мышка Пік-Пік не зусім звычайная мышка, гэтак жа, як і яе сяброўка, котка Пепіта.

Казкі пра прыгоды мышкі Пік-Пік — удалая спроба прыўнесці казачны свет у звычайнае гарадское жыццё, даць сучасным дзецям зразумелага і блізкага ім героя.

Мышка Пік-Пік, як і многія юныя чытачы, не любіць прыбіраць у сваёй норцы і вельмі любіць салодкае, марыць выйграць у конкурсе прыгажосці, заняцца бізнесам, праславіцца на тэатральнай сцэне… Усе яе прыгоды расказваюцца дасціпна, з гумарам, цікавыя і для самых маленькіх чытачоў, і для дарослых.

Намеснік дырэктара
па працы з дзецьмі, Н.В. Сяргей

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий