Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая — беларуская пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2006 г.). Уваходзіць у склад удзельнікаў бюро секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член рэдкалегій часопісаў «Вясёлка» і «Маладосць»
Для чытачоў дзіцячай бібліятэкі арганізоўваюцца прэзентацыіі кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці”, дзе чытачам прапаноўваецца прайці гульню-квэст.
У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з народнага фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашыя продкі часам бачылі іх на свае вочы! Мінулі стагоддзі, шмат што змянілася на зямлі. Сёння ніхто ўжо не бачыць русалак, ваўкалакаў, кікімар і вадзянікоў… Дзе яны падзеліся? Пра ўсіх не ведаю, але некалькі з іх перасяліліся ў сучасныя казкі аб далёкім мінулым і набылі новыя рысы характараў, нават крыху знешнасць змянілі.
Старонкі гэтага выдання не толькі пакажуць гэтых міфічных істотаў, але і адкрыюць іх таямніцы. Асаблівая адметнасць кнігі ў тым, што чытач становіцца адным з галоўных герояў і ў пошуках Вялікай Каштоўнасці праходзіць прыгодніцкім шляхам праз самыя незвычайныя і загадкавыя мясціны: Злавесны лес, Ведзьміна балота і Таямнічае возера…
намеснік дырэктара
па працы з дзецьмі, Н.В. Сяргей