Для выхаванцаў ГУСА “Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ляхавіцкага раёна” была арганізавана літаратурная хвілінка “Мой родны кут”, прысвечаная Году малой радзімы. З мэтай: даць уяўленне дзецям, што такое Радзіма, родны край.
Вынікам нашай літаратурнай хвілінкі стаў выраб калажу «Мой любімы горад». Выхаванцы самі малявалі каляровымі алоўкамі. Бібліятэкар падрыхтавала разнастайныя фігуркі: будынкі, дрэвы, фігуры людзей, і інш. Разам з бібліятэкарам намалявалі фон нашага горада, размясцілі выразаныя карцінкі на фоне горада. І вось што ў нас атрымалася.
Наталія Валер’еўна Сяргей,
нам. дырэктара па працы з дзецьмі