Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
На працягу многіх гадоў кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.
Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
7 лютага дзіцячая бібліятэка заклікала чытачоў — вучняў СШ №2 на віктарыну “Знаўцы роднай мовы”. Прысутныя слухалі беларускія песні, вершы, прыказкі, прымаўкі, называлі імёны тых дзеячаў, якія ўнеслі ўклад у развіццё беларускай мовы і літаратуры. Віктарына прайшла ў атмасферы добразычлівасці.
Наталія Валер’яўна Сяргей, нам. дырэктара па працы з дзецьмі