Інтэлектуальны турнір «Мая Беларусь»

Беларусь… Яе невыпадкова называюць зямлёю пад белымі крыламі. Наш родны край – чароўны, як сівая легенда, светлы і юны, як першыя прамяні сонца. Гэта краіна таленавітых і працавітых людзей, продкі якіх славіліся мужнасцю, жыццёвай мудрасцю і сілай духу. Беларусы больш за ўсё цэняць сваю зямлю, мову, а таксасма свабоду, незалежнасць і шчырасць.

24 студзеня для навучэнцаў 5«Б» класа гімназіі быў арганізаваны інтэллектуальны турнір “Мая Беларусь”.  Ён быў праведзены з мэтай павышэння цікавасці да вывучэння мінулага роднага края, выхавання патрыятызму і пачуцця гонару за сваю краіну.

 Гаворка ішла аб беларускіх народных святах і абрадах, паданнях, замках Беларусі, паэтах і пісьменніках, раслінным і жывельным свеце, геаграфіі Беларусі.

Вучні змаглі прадэманстраваць свае веды аб родным краі, якія яны набылі не толькі на вучэбных занятках, але і ў час экскурсій па родным краі.

За кожны конкурс каманды атрымліваюць пэўную колькасць балаў.

Гульня была напоўнена запалам і духам спаборніцтва. Інтэлектуальны турнір парадаваў чытачоў.

Наталія Валер’еўна Сяргей, нам. дырэктара па працы з дзецьмі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий