Лялечны тэатр «Белахвосцік і ёлка»

Для юных чытачоў дзіцячага сада №3 09.01.2020 бібліятэкары правялі  гульнева-пазнальную праграму. Дзе добрая казачніца-чараўніца прасіла дапамогі маленькіх чытачоў, выконваючы розныя занданні, каб зняць чары з казак.

З цікавасцю дзеці адказвалі на пытанні, складалі пазлы з выявамі казачных герояў, гулялі ў цікавыя гульні. На прыканцы мерапрыемства, паспяхова выканаўшы ўсе заданні, казкі “ажылі” і дзеці ў форме лялечнага спектакля прагледзелі казку “Белахвосцік і ёлка”. 

Лялечны тэатр дзіцячай бібліятэкі па праву карыстаецца любоўю маленькіх чытачоў і іх бацькоў. У кожным спектаклі яркая займальная гісторыя спалучаецца з ненадакучлівым навучаннем і выхаваннем юных гледачоў.

Наталия Валерьевна Сергей, зам. директора по работе с детьми

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий