У першую нядзелю верасня наша краiна адзначае сваё нацыянальнае свята — Дзень беларускай пiсьменнасцi.
Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. А ці ведаеце Вы сталіцы беларускай пісьменнасці?
Навучэнцы сярэдняй школы №2 здзейснілі краязнаўчую вандроўку і даведаліся шмат цікавых звестак. Напрыклад, першым свята прымаў велічны старажытны горад Полацк, які стаў сталіцай Дня беларускага пісьменства тройчы — у 1994, 2003 і 2017 гадах. А ў 2010-м, да таго ж, удастоены ганаровага звання культурнай сталіцы Беларусі. Тураў меў гонар двойчы стаць сталіцай Дня беларускага пісьменства. У розныя гады свята адзначалася ў Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне, Рагачове, Іванаве. ХХVI Дзень беларускага пісьменства прымаў горад Слонім Гродзенскай вобласці – адзін з самых старажытных на беларускіх землях, старадаўні цэнтр культурнага і духоўнага жыцця.
Будзем спадзявацца, што, магчыма, гэта свята завітае калі-небудзь і ў нашы Ляхавiчы.
Намеснік дырэктара Наталля Масалбасава